Да жыхаркі вёскі Мокравічы Ганны ВАРАНОВІЧ завіталі работнікі Ланькаўскага СЦК і ВЧ, каб павіншаваць ветэрана працы з днём нараджэння

babka

Ганна Міхайлаўна ўсё жыццё пражыла ў роднай вёсцы і шмат гадоў прысвяціла працы ў галіне культуры: выконвала абавязкі загадчыка клуба, а з канца 1960-х і да выхаду на пенсію шчыравала ў сельскай бібліятэцы.

У час яе працы ў Мокравіцкім сельскім клубе актыўна дзейнічалі гурткі мастацкай самадзейнасці – харавы, мастацкага слова, драматычны, а самадзейныя артысты фальклорнага ансамбля ўстановы паспяхова прымалі ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх аглядах-конкурсах.

А ў гэты святочны для Ганны Варановіч дзень любімымі песнямі яе парадавалі артысты ВА “Медуніца” Ланькаўскага СЦК і ВЧ.

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *