Днямі ў Лебядзянкаўскім ВПК ДС ПШ прайшло свята “У госці да Нязнайкі”, прысвечанае прыёму ў акцябраты

Яно прайшло ў форме гульні па станцыях. Навучэнцы 2 класа сустракаліся з Памылкай і Кляксай, дапамагалі Нязнайку знайсці правільны адказ на пастаўленыя пытанні.

2-podarki-ot-energonadzora

У канцы мерапрыемства чацвёракласнікі ўручылі акцябратам іх сімвалы – зорачкі. А дырэктар установы Таццяна ВАШАЦЬКОВА павіншавала рабят са знамянальнай падзеяй і перадала ўсім школьнікам падарункі ад філіяла “Энерганагляд» РУП “Магілёўэнерга”. Гэта кніжкі-размалёўкі “Энерганагляд папярэджвае” і закладкі для кніг з табліцай множання.

Валянціна БАРЫСЕНКА,

настаўніца пачатковых класаў Лебядзянкаўскага ВПК ДС ПШ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *