Бялынічы атрымалі статус горада

Пасёлкі гарадскога тыпу Круглае і Бялынічы атрымалі статус гарадоў раённага падпарадкавання. Такое рашэнне  19 снежня 2016 года прынята на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БелТА.

«Дасягнутыя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, створаныя аптымальныя ўмовы жыццядзейнасці і перспектывы далейшага развіцця Круглянскага і Бялыніцкага раёнаў даюць усе падставы для аднясення гарадскіх пасёлкаў Круглае і Бялынічы да гарадоў раённага падпарадкавання», — адзначыла начальнік землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Ірына Петручэня.

Паводле яе слоў, змяненне статусу названых пасёлкаў гарадскога тыпу не пацягне змены даходаў і расходаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб і іншых арганізацый. Меркаваныя выдаткі раённых бюджэтаў па аднясенню Круглага і Бялынічаў да гарадоў раённага падпарадкавання складуць адпаведна Вr19,3 тыс. і Вr16,8 тыс.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *