Гарэў дом

14 снежня а 21 гадзіне вечара ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Чарноўскага, што ў райцэнтры.

Як паведамілі ў РАНС, падчас прыбыцця падраздзялення на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем. Ён выкарыстоўваўся ўладальнікамі ў якасці дачы і не быў абсталяваны аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Гаспадар падчас пажару знаходзіўся на вуліцы.

Знішчаны дах, пашкоджаны сцены, столь і маёмасць у доме. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *