Камітэт дзяржкантролю апублікаваў каардынацыйныя планы праверак суб’ектаў гаспадарання Беларусі на першае паўгоддзе 2017 года

Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі па краіне запланавана амаль 23,5 тыс. праверак, што на 23,5% менш, чым у першым паўгоддзі гэтага года. З іх 3420 будуць праведзены ў Магілёўскай вобласці.

На Магілёўшчыне праверкамі будзе ахоплена 2220 суб’ектаў. Найбольшая колькасць праверак у рамках нагляду запланавана органамі Міністэрства аховы здароўя (1158) і МНС (365), фінансава-гаспадарчай дзейнасці – падатковымі органамі (550).

Крыху больш за чвэрць (27%) запланаваных на ўказаны перыяд праверак складаюць праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці,             астатнія – наглядныя. Пры гэтым кожны чацвёрты суб’ект прадпрымальніцкай дзейнасці, які ўключаны ў каардынацыйны план, будзе правярацца сумесна з удзелам некалькіх  кантралюючых органаў.

Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах першага паўгоддзя 2017 г. складае 0,6%. Тры чвэрці ўключаных у каардынацыйныя планы праверак суб’ектаў гаспадарання аднесена кантралюючымі і нагляднымі органамі да высокай групы рызыкі.

Азнаёміцца падрабязней з каардынацыйнымі планамі на першае паўгоддзе 2017 г. можна на сайце Камітэта дзяржкантролю па адрасе www.kgk.gov.by.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *