Парушылі заканадаўства

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка Шклоўскага УКПЖылкамгас”, падчас якой кантралёрамі выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

У 2015-2016 гг. прадпрыемствам не забяспечана выкананне заканадаўства аб працы, парадку выкарыстання платы насельніцтва на капітальны рамонт жылых дамоў, вядзення бухгалтарскага ўліку, а таксама патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры эксплуатацыі будынкаў, выкананні будаўнічых работ і іх сертыфікацыі. Акрамя таго, дапушчана нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Па выніках праверкі Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *