Супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Зара над Друццю” сустрэліся са сваімі падпісчыкамі ў Машчаніцкім сельвыканкаме

Прысутныя размаўлялі не толькі пра раённае выданне, але і абмяркоўвалі пытанні жыллёвакамунальных паслуг.

Правядзенне “Дня падпісчыка” стала добрай традыцыяй. Сёлета нашы журналісты пабывалі ў многіх населеных пунктах Бялыніччыны, расказвалі пра свае творчыя праекты і планы на будучы год. Таксама пыталіся ў чытачоў, якія матэрыялы яны хацелі б бачыць на старонках выдання часцей.

pod

Цяпер фармат мерапрыемства крыху змяніўся – разам з карэспандэнтамі на сустрэчу ў Вялікую Машчаніцу прыехалі спецыялісты жыллёва-камунальнай сферы. Намеснік дырэктара БУКП “Жылкамгас” Мікалай СЫЦЭВІЧ і галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ райвыканкама Таццяна КІШКО пракансультавалі жыхароў аграгарадка па ўсіх хвалюючых пытаннях, якіх, дарэчы, было не так шмат. Вось Аляксей ГРАШЧАНКА пацікавіўся, што ўплывае на якасць вадаправоднай вады і якую сістэму ачысткі прымяняюць у камунгасе.

Чаго на той сустрэчы было шмат, дык гэта шчырых і цёплых слоў на адрас раёнкі. Верная прыхільніца “Зары над Друццю” Вольга АПАРОВІЧ падзякавала за слушныя парады і рэцэпты. Культработнік Клара ЗДРУК адзначыла цеснае супрацоўніцтва з намеснікам рэдактара Андрэем СУПІТАЛЁВЫМ, у выніку якога ў газете з’яўляюцца змястоўныя артыкулы пра рукадзелле.

Спадабаліся машчаніцкім падпісчыкам і новаўвядзенне рэдакцыі, і аказанне фотапаслуг, выкананне сканавання і ксеракапіравання тэкстаў і дакументаў. І, вядома, усе яны з нецярпеннем чакаюць традыцыйнага календара з першым нумарам газеты за 2017 год.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *