Бялынічанін затрымаў двух маладых людзей, якія здымалі з лініі электраперадачы правады, каб потым здаць іх на металалом

Падчас палявання паблізу пасёлка Калінін мужчына заўважыў, як жыхары Малога Кудзіна спрабавалі скрасці электраправады. Пенсіянер затрымаў правапарушальнікаў і адразу ж патэлефанаваў начальніку РЭС, які і паведаміў пра здарэнне ў аператыўную дзяжурную службу РАУС.

На месцы праваахоўнікі канфіскавалі больш за 35 кілаграмаў правадоў на агульную суму амаль 48 дэнамінаваных беларускіх рублёў. Як паведамілі спецыялісты РЭС, лінія электраперадачы, з якой яны былі зняты, зараз не выкарыстоўваецца.

Маладыя людзі, 1984 і 1985 гадоў нараджэння, затрыманыя на месцы злачынства, сваю віну поўнасцю прызналі. Міліцыянеры склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы па ч. 1 арт. 10.5 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Дробны крадзёж”), якая прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *