Пратэрмінаваны тавар!

Камітэт дзяржкантролю працягвае публікаваць спісы гандлёвых абектаў, у якіх выяўлены тавары з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці.

У лістападзе ў такі спіс патрапілі 45 аб’ектаў, з іх 16 – паўторна з улікам 2015 года. У 10 аб’ектах гандаль няякаснымі таварамі спынены двойчы, у 5 – тройчы, у 1 – чатыры разы.

За парушэнні правілаў гандлю Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 53 суб’екты прадпрымальніцтва і 237 іх работнікаў, больш за 450 работнікаў прылаўка пакараны дысцыплінарна, у тым ліку 24 вызвалены ад займаемых пасад.

Кантроль па выкананні гандлёвага заканадаўства працягваецца.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *