Спаборнічалі ветэраны футбола

18 снежня ў ФАКуДруцьадбыліся раённыя спаборніцтвы сярод ветэранаў бялыніцкага футболу, прысвечаныя 37-й гадавіне ўводу савецкіх войскаў на тэрыторыю рэспублікі Афганістан.

У турніры прынялі ўдзел 3 каманды: “ПДВ”, “Ветразь” і “Радзіма”. Падчас яго адкрыцця старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ і галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей ВАШАЦЬКОЎ пажадалі ўдзельнікам добрай гульні і прыгожых галоў. Таксама каманды ўшанавалі памяць герояў вайны ў Афганістане хвілінай маўчання.

20161218_124422-1

Першае месца заняла каманда “Ветразь”, якая выйграла ў “Радзімы” з лікам 7:2 і ў каманды “ПВД” з лікам 5:0. Каманда “ПВД” аказалася на другім месцы, “Радзіма” – на трэцім. А прыз лепшага нападаючага атрымаў Анатоль ЛЕМЕШАЎ (“Ветразь”). Усім тром камандам былі ўручаны дыпломы і кубкі.

Таццяна ВАШАЦЬКОВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *