Бялынічанкі ў ліку лепшых

У Мінску прайшла рэспубліканская справаздачнавыбарчая канферэнцыя ГАБеларускі саюз жанчын”, на якой былі падведзены вынікі работы і акрэслены арыенціры на будучыню.

У насычанай праграме форуму знайшлося месца і для цёплых слоў і віншаванняў на адрас актывістаў жаночага руху. Дыпломам пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу пярвічных і раённых арганізацый, прысвечанага 25-годдзю ГА “Беларускі саюз жанчын”, была ўзнагароджана Бялыніцкая райарганізацыя, старшынёй якой з’яўляецца Ірына ФУРСАВА.

Зараз у складзе раённай арганізацыі ГА “БСЖ” налічваецца 17 пярвічак, якія аб’ядноўваюць больш за 700 жанчын. Сярод яе асноўных накірункаў работы варта адзначыць садзейнічанне ўмацаванню інстытута сям’і і падтрыманне прэстыжу мацярынства, павышэнне статусу жанчыны ў грамадстве, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай рэалізацыі яе талентаў і здольнасцяў ва ўсіх сферах жыцця.

Райарганізацыя з’яўляецца ініцыятарам такіх значных для грамадскага жыцця мерапрыемстваў, як акцыі “Мір вашаму дому”, “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”, конкурсаў “Мама, тата, я – творчая сям’я”, святочных канцэртаў, сустрэч з жанчынамі-ветэранамі Вялікай  Айчыннай вайны і працы і шмат іншых.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *