У сацыяльна небяспечным становішчы…

Днямі члены КСН, супрацоўнікі праваахоўных органаў і сістэмы адукацыі правялі міжведамасны рэйд па сем’ях жыхароў райцэнтра, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Да яго далучылася і карэспандэнт раёнкі.

У кватэру, што знаходзіцца ў новым доме па вуліцы Мінская, сям’я пераехала ўжо даўно, аднак рамонт і па сённяшні дзень не зроблены. Тым не менш, па пажарнай частцы нараканняў няма: інспектар пажарнага нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр ЯНКОЎСКІ пераканаўся ў спраўнасці АПІ. Прадукты харчавання, камплекты пасцельнай бялізны – усё ў наяўнасці.

kam umyv

Па наступным адрасе рэйдавай былі зусім не рады. Ужо не ў першы раз паступаюць скаргі на тое, што ў дзяцей няма ключоў ад кватэры і пасля школы яны стаяць перад зачыненымі дзвярыма. Таксама не аднойчы сямейныя спрэчкі выходзілі за рамкі, што называецца, асабістых спраў, і вырашаць іх прыходзілася праваахоўнікам. Маці чатырох дзяцей вельмі эмацыянальна адмаўлялася ад гэтых заўваг. Са свайго пакоя выйшаў і яе сужыцель, які таксама ўпэўнена пераконваў, што ў кожнай сям’і ёсць свае сваркі. Але ж на заўвагу ўчастковага інспектара ІСН Алены ЛЫСЬКОВАЙ, што не кожная сям’я заканчвае іх бойкамі і ўмяшальніцтвам міліцыянераў, мужчыну не было што адказаць.

Дарэчы, стан парадку ў квартэры пытанняў не выклікаў. У халадзільніку ёсць прадукты, таксама маюцца крупы, бульба, хлеб. На сценах вісяць кніжныя палічкі, дзеці забяспечаны месцамі для таго, каб рабіць урокі.

У доме па вуліцы Кірава правяраючыя былі незадаволены ўмовамі пражывання. У маленькім пакойчыку туліцца сям’я, у якой двое дзяцей – васьмімесячны хлопчык і дванаццацігадовая дзяўчынка. Адразу ж кідаецца ў вочы беспарадак. На падлозе перамяшаліся дзіцячае адзенне, ванначка, тазік, патэльня. Сярод мноства зваленых рэчаў на стале стаіць бутэлечка з дзіцячай сумессю і хлебніца, у якой адзінока ляжыць амаль што пусты пачак фасолі. Свайго рабочага месца для таго, каб рыхтаваць урокі, дзяўчынка не мае. Члены камісіі ўказалі на шэраг недахопаў, што абавязкова павінны быць выпраўлены. Маці паабяцала ўсё выканаць.

van

— Сёння мы праверылі сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці да 3-х гадоў, — адзначае дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна ГАЎРЫЛОВІЧ. — Такія рэйды праводзім сістэмна. Магу сказаць, што пазітыўная тэндэнцыя відавочна. Большасць бацькоў, калі ўсведамляюць, што ў іх могуць адабраць самае дарагое — іх дзяцей — становяцца на шлях выпраўлення.

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

ДАРЭЧЫ

Па стане на 1 снежня ва ўстановах адукацыі раёна на ўліку стаяць 53 сям’і, у якіх выхоўваюцца 122 дзіцяці, прызнаных як тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *