На рэканструкцыю помніка

Бялыніцкія піянеры прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай працоўнай акцыіНаша піянерская праца табе, Айчына!”, прымеркаванай да 95-годдзя піянерскага руху.

Рабяты з 11 дружын збіралі макулатуру, металалом, пластык. Па выніках спаборніцтва сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пераможцам прызнана піянерская дружына імя Ю. Гагарына СШ № 2, 2 месца заняла дружына імя А. Чакаліна Эсьмонскага ВПК ДС СШ, 3 месца – дружына імя К. Заслонава Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ.

Сярод базавых школ 1 і 2 месцы занялі, адпаведна, піянерскія дружыны імя Т. Карпінскай Кудзінскай БШ і імя В. Церашковай Іскраўскай БШ.

Сродкі, заробленыя ў рамках працоўнай акцыі, накіраваны на рэканструкцыю помніка Марату Казею ў Мінску.

Дзяніс РУЦКІ,

старшыня райсавета ГА “БРПА”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *