Цуды на Раство

У час навагодніх святаў прынята рабіць добрыя ўчынкі, дарыць падарункі родным і блізкім. І хто так нецярпліва чакае ў гэтыя святочныя дні цудаў, як дзеці. Пацвярджаючы тэзіс, што чужых дзяцей не бывае, кіраўніцтва ПМК-241 далучыліся да абласной дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство”, прызванай атуліць клопатам дзяцей з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў.

detki

Напярэдадні Новага года намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Таццяна ЛІСОЎСКАЯ наведала Галоўчынскую СШ і ўручыла вучням малодшых класаў Дар’і КЛЫГУНОВАЙ, Даніілу ЦЕЛЬМАНКОВУ, Дзмітрыю МАРОЗАВУ і Аляксандры ГАЎРЫЛЕНКА наборы канцылярскіх прыналежнасцяў і салодкія падарункі.

А для заняткаў у групе падоўжанага дня Таццяна Уладзіміраўна перадала настаўнікам цікавыя і пазнавальныя дзіцячыя кніжкі.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *