Пераднавагодні этап традыцыйнай дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” прайшоў на Бялыніччыне

У рамках яе намеснік старшыні Магілёўскага аб’яднання прафсаюзаў Людміла СТАРАСЦІНА і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК разам з прадстаўнікамі лясгаса, РУП “Магілёўэнерга”, ААТ “ААБ “Беларусбанк”, Следчага камітэта, Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету завіталі на святочны ранішнік у дзіцячы сацыяльны прытулак у вёсцы Стараселле.

prafsayuz

Для маленькіх выхаванцаў Старасельскага ВПК ДС ПШ і дзетак, якія часова засталіся без апекі бацькоў, было арганізавана сапраўднае свята з прыгажуняй-ёлкай, вясёлым Дзедам Марозам і абаяльнай Снягурачкай.

— Больш за ўсё святочнаму мерапрыемству абрадаваліся дзеці, якія па збегу абставін былі пазбаўлены бацькоўскай ласкі, — адзначыла загадчык прытулку Наталля ВУС. — Цёплыя адносіны з боку неабыякавых да іх жыцця людзей растапілі негатыў  у маленькіх душах. Вялікі дзякуй усім, хто стварыў для нашых выхаванцаў атмасферу свята!

Па традыцыі, ганаровыя госці завіталі не з пустымі рукамі. Яны ўручылі ўсім дзецям салодкія навагоднія падарункі, а прытулку падарылі бытавую тэхніку.

У рамках дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” лідары прафсаюзных аб’яднанняў завіталі таксама з падарункамі і навагоднімі віншаваннямі да выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра і дзіцячай дапаможнай школы-інтэрната.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *