Без належнай аддачы

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праведзенай у 2016 годзе сумесна з іншымі кантралюючымі органамі праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Белшына”.

Як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, прадпрыемствам прымаюцца меры па павышэнні эфектыўнасці працы, у тым ліку праз маштабную мадэрнізацыю сваіх вытворчасцяў. Разам з тым, атрыманне належнай аддачы ад укладзеных інвестыцый і дасягненне намечаных эканамічных паказчыкаў пакуль не забяспечваецца.

Праверкай выкрыты парушэнні пры ажыццяўленні закупак, знешнеэканамічнай, будаўнічай дзейнасці, парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, прадстаўлення дзяржстатсправаздачнасці і многія іншыя, а таксама неэфектыўнае выкарыстанне грашовых сродкаў і маёмасці.

Па выніках праверкі даналічана падаткаў і пені больш за 3,8 млн дэнамінаваных рублёў. Таварыства і 34 яго службовыя асобы аштрафаваны на 100 тыс. рублёў. Выкананне ўнесеных калегіяй Камітэта прапаноў па выпраўленні сітуацыі ўзята на кантроль.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *