Днямі адбыўся справаздачны сход членаў Камуністычнай партыі Прыдруцкага краю

Першы сакратар РК КПБ Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ агучыла прысутным даклад аб праведзенай рабоце, адзначыла, што ў рэаліях сённяшняга часу камуністы застаюцца вернымі сваім ідэалам і традыцыям.

zajkovskaya

Таксама Інэса Эдуардаўна выказала заклапочанасць тым, што ў радах камуністаў практычна няма моладзі.

— Кампартыя ніколі не вучыла людзей дрэннаму. Патрыятычнае выхаванне маладога пакалення заўсёды было ў спісе першачарговых яе задач. Шкада, што зараз некаторая частка моладзі мае скажонае ўяўленне аб дзейнасці камуністаў, а такія важныя святы, напрыклад, як Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Першамай, не нясуць той ідэалагічнай афарбоўкі, як раней, — адзначыла партыйны лідар.

Перад прысутнымі выступілі таксама старшыня раённай арганізацыі РГА “Беларускі саюз афіцэраў” Аляксандр АПЕКУНОЎ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Вольга НІКАЛАЕНКА.

Вольга Міхайлаўна таксама звярнула ўвагу на тое, што маладое пакаленне па-іншаму стала адносіцца да традыцый мінулага, многія знакавыя моманты гісторыі пачалі забывацца.

— Самае галоўнае, што павінна быць у кожнага з нас, гэта памяць, — рэзюмавала яна.  — Няма памяці — няма народа. Я шчыра дзякую людзям старэйшага пакалення за тое, што яны многаму нас навучылі, з гонарам гавару аб тым, што мы выхоўваліся на партыйных ідэалах і традыцыях.

Напрыканцы сходу камуністы Бялыніччыны адзінагалосна выказалі свае пажаданні, каб абавязкі сакратара партыі і ў наступным годзе выконвала Інэса Зайкоўская, а самым адметным момантам сходу быў прыём у рады кампартыі новых членаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы першы сакратар РК КПБ уручыла чырвоныя партбілеты Святлане ВЯЛІЧКА, Таццяне РУМЯНЦАВАЙ, Але БОНДАРАВАЙ, Наталлі ЧЫКІНДЗІНАЙ, Кацярыне ЗАЙЦАВАЙ і Але КАЗАНЖЫУ.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *