Каб было бяспечна

У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пажарнай бяспецы” Машчаніцкі сельвыканкам арганізуе і праводзіць агляды супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах і навучанне насельніцтва мерам пажарнай бяспекі.

Гэтым займаецца дзеючая пры сельвыканкаме аглядальная камісія. Дырэктар Старасельскага ВПК ДС ПШ Наталля СМОЎЖ, якая з’яўляецца яе членам, сумесна з начальнікам Старасельскага паста РАНС Дзмітрыем ШАЎЧЭНКАМ праводзяць агляды домаўладанняў, у якіх жывуць непаўналетнія і адзінока пражываючыя грамадзяне. Асаблівая ўвага надаецца працы з мнагадзетнымі сем’ямі і тымі, дзе выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама з сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За перыяд з 21 па 29 снежня мінулага года былі абследаваны 19 домаўладанняў, з іх 5 належаць мнагадзетным сем’ям.

Падчас такіх рэйдаў правяраецца стан электраправодкі, пячнога ацяплення, выкананне правілаў карыстання бытавымі электрапрыборамі, працаздольнасць і спраўнасць усталяваных раней АПА. Акрамя таго, члены камісіі звяртаюць увагу і на ўмовы пражывання і выхавання дзяцей, а з домаўладальнікамі абавязкова праводзяцца прафілактычныя гутаркі аб выкананні правіл пажарнай бяспекі.

Ксенія МІНЧУК,

кіраўнік спраў Машчаніцкага сельвыканкама.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *