Напярэдадні Новага года работнікі дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў арганізавалі для яго жыхароў і гасцей установы святочны канцэрт

Самадзейныя артысты парадавалі гледачоў парадыйнымі нумарамі на зорак беларускай і расійскай эстрады, праспявалі любімыя песні, павесялілі анекдатычнымі сітуацыямі.

Усе выступленні выклікалі станоўчыя эмоцыі прысутных, усмешкі і шчырыя апладысменты. Хочацца верыць, што ў іх сэрцах усялілася ўпэўненасць: новы год пройдзе ў адпаведнасці са словамі фінальнай песні гэтага канцэрта: “… і добры настрой не пакіне больш вас”.

nov kudr zvez pesn

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *