Наркотыкі губяць жыццё

У кінатэатрыЗоркапрайшла сустрэча ў рамках раённай акцыіСкажы наркотыкам: “Не”, удзел у якой прынялі вучні СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага, СШ № 2 і навучэнцы ПЛ № 17.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Арцём БАДУЛІН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Лідзія ЦАПІКАВА.

Вучні даведаліся аб шкодзе розных відаў курыльных сумесяў. Рэчывы, якія ўваходзяць у іх склад, з’яўляюцца моцнадзейнымі псіхатропамі і выклікаюць залежнасць літаральна з першага разу іх ужывання.

Арцём Бадулін адзначыў, што легальных наркотыкаў, у тым ліку курыльных сумесяў, на тэрыторыі нашай краіны няма. Таксама ён нагадаў пра адзін з важнейшых вынікаў ужывання наркатычных рэчываў – дачасную смерць, якая наступае ў асноўным у маладым узросце.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі яе паглядзелі тэматычны фільм аб паламаных лёсах і ўздзеянні наркотыкаў.

Трэба нагадаць, што незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 25 гадоў. За спажыванне наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў альбо з’яўленне ў грамадскім месцы, на працы ў стане наркатычнага ап’янення прадугледжаны арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *