Паездка нецвярозага 34-гадовага бялынічаніна ў апошнюю ноч мінулага года вылілася яму ў 5 адміністрацыйных пратаколаў і немалы штраф

У 20 хвілін на трэцюю гадзіну ночы 31 снежня жыхар райцэнтра кіраваў аўтамабілем Opel у стане алкагольнага ап’янення. Неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі спыніцца не выканаў. А затым, уцякаючы ад міліцыі, мужчына наехаў на дрэва. У адносінах да яго складзены 5 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Акрамя таго, што парушальнік на тры гады пазбавіцца права на кіраванне транспартным сродкам, яму давядзецца выплаціць штаф у памеры 2219 рублёў.

kzb2riqp8i4

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *