У дзіцячай бібліятэцы-філіяле прайшоў “Бібліязмрок-2016”

Вучняў шостых класаў СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага і СШ №2 чакала захапляльная пірацкая бібліявандроўка “Падарожжа па кніжным акіяне”, у якой яны адважна змагаліся за перамогу. Рабяты наведвалі востраў за востравам, дзе іх чакалі няпростыя заданні. А суправаджалі школьнікаў пірат Джэк Верабей і яго памочніца Ханна.

Падчас свайго падарожжа вучні наведалі імправізаваную карчму, дзе змаглі паспрабаваць пірацкай юшкі, розных напіткаў і фруктаў. А на “Востраве кніжных джунгляў” яны ўбачылі сапраўдны панцыр марской чарапахі, плаўнік акулы, марскую зорку, каралы і многае іншае. У канцы свайго падарожжа шасцікласнікі знайшлі “скарб” – велізарны куфар з пачастункамі для салодкага стала.

Пераможцамі бібліявандроўкі стала каманда вучняў СШ №1. Усе яе члены атрымалі запрашальныя білеты на прагляд мультфільма ў кінатэатры “Зорка”. Не засталася без заахвочвальных прызоў і каманда СШ №2. Хлопчыкам і дзяўчынкам уручылі абанементы на літаратуру павышанага попыту ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле.

bibl

Таксама ў гэты дзень адбылося і ўзнагароджанне пераможцаў сямейнага конкурсу малюнкаў “Па старонках беларускіх народных казак”, які арганізавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з дзіцячай бібліятэкай-філіялам і раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Лепшых выбіралі ў трох намінацыях. У першай, “Ілюстрацыя да любімай казкі”, ва ўзроставай групе ад 7 да 10 гадоў перамагла Вераніка СНЫТКО, “Партрэт майго любімага казачнага героя” – Анастасія САНЬКОВА, “Самая багатая фантазія” – Паліна МЯСНІКАВА. Ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў пераможцамі ў адпаведных намінацыях сталі Дар’я КАЗЛОЎСКАЯ, Дар’я ГОЛАСАВА і Дар’я АГЕЕНКАВА, якія малявалі партрэт любімага героя сумесна, і Андрэй ПАТАЛАШКА.

Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы – мяккія цацкі.

Алена СЮНЯГІНА,

загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *