Юнкары Бялыніччыны — лепшыя ў рэспубліцы

Напрыканцы снежня ў НДЦЗубранябылі падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзіЖыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

yunkary

У конкурсе творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар” перамогу атрымалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Прэс-школа юнкараў” пры МЦ “Ветразь”. Юныя карэспандэнты былі запрошаны на адпачынак у дзіцячы лагер “Зубраня”, дзе на выдатна абаранілі сваю краязнаўчую работу “Беларускія народныя традыцыі ў люстэрку Бялыніцкай зямлі”. Дзяўчаты прэзентавалі даследванне народных святаў, абрадавых дзеянняў, аўтэнтычных танцаў “Чэбер” і “Барыня на заслонцы”, а таксама зрабілі тэматычны краязнаўчы буклет “7 цудаў Бялыніцкай зямлі”. Даследчыкі атрымалі Дыплом І ступені Міністэрства адукацыі і каштоўныя падарункі.

Не засталіся без узнагарод і пачынаючыя фатографы. Удзельніцы “Прэс-школы юнкараў” Марына ХРУШЧОВА і Караліна РАМАНАВА заваявалі І месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу стэрэафотаздымкаў “Свет 3D” у намінацыях “Спадчына” і  “Макра-здымак”, а Караліна ў рэспубліканскім этапе гэтага конкурсу атрымала ІІІ месца ў намінацыі “Рэдкі кадр”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *