Ці карміць птушак зімой?

sparrow-50346_640Для пярнатых сяброў зіма – самы цяжкі і складаны час. Зараз, у сувязі са зменай прыродных умоў, у нашай краіне штогод застаецца на зімоўку шмат відаў птушак.

Вадаплаўныя птушкі выдатна адаптаваны да халоднага надвор’я. Аднак абмежавальнымі фактарамі для іх з’яўляюцца даступнасць харчавання і наяўнасць адкрытай вады.

Дадаткова падкормліваць птушак трэба толькі ў экстрэмальныя перыяды зімы, калі тэмпература паветра паніжаецца да -15 С° і ніжэй, а таксама пры наяўнасці ў іх фізічных пашкоджанняў.

Лепшым кормам у такіх выпадках будзе аўсяная каша, сырая або вараная гародніна, авёс, ячмень, пшаніца.

Аднак нельга забываць на тое, што нават гэты корм нехарактэрны для вадаплаўных птушак і можа адмоўна адбіцца на іх страваванні і абмене рэчываў. Што ўжо казаць пра белы і чорны хлеб, якія людзі выкарыстоўваюць для падкормкі пярнатых.

Адметна і тое, што, падкормліваючы вадаплаўных птушак, мы адвучаем іх ад самастойнага пошуку ежы і робім іх залежнымі ад чалавека. Здаровыя птушкі могуць паклапаціцца пра сябе самі, і дапамога ім патрэбна толькі ў самых экстрэмальных сітуацыях.

Тым часам, у зімні перыяд дапамога чалавека патрабуецца найменш прыстасаваным да халадоў відам птушак: вераб’ям, сініцам, попаўзням. Маленькія істоты з надыходам маразоў прылятаюць у населеныя пункты, дзе больш мяккі клімат і лягчэй пракарміцца.

Разам з дзецьмі можна зрабіць для іх кармушкі.

Дзмітрый ІСАКОЎ,

галоўны спецыяліст райінспекцыі аховы прыроды.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *