Цуды здараюцца не толькі на Раство

У рамках акцыі “Цуды на Раство” і ў сувязі з прафесійным святам – Днём сацыяльнага работніка – да мнагадзетнай сям’і бялынічанкі Ліліі ТКАЧЭНКА завіталі прадстаўнікі галіновай прафсаюзнай арганізацыі. І не з пустымі рукамі, а з падарункамі.

tkachenko

Старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Мікалай ЗАГОРСКІ, начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання аблвыканкама Ірына КАЗЯЛЕЦКАЯ, дырэктар РЦСАН Алена КРУПЕНЬКІНА і старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Лідзія ЦАПІКАВА ўручылі Ліліі Васільеўне мульціварку, а дзецям – салодкія падарункі.

— Лілія Ткачэнка больш за 10 гадоў працуе сацыяльным работнікам у РЦСАН, — гаворыць дырэктар установы Алена Крупенькіна. — Яна карыстаецца сярод калег заслужаным аўтарытэтам і мае шмат падзяк ад пажылых людзей, якіх абслугоўвае.

Але самае важнае для жанчыны, безумоўна, тое, што яна адбылася ў самай галоўнай жаноцкай прафесіі – прафесіі маці. Цёплую і дружалюбную атмасферу ў вялікай сям’і адразу ж з парога заўважылі і ганаровыя госці.

— Мы з мужам з маленства прывучылі дзяцей шанаваць і клапаціцца адзін пра аднаго, — раскрыла сакрэт цёплай сямейнай атмасферы мнагадзетная маці. – Так рабілі і мае бацькі.

— Дзякуючы дзяржпадтрымцы мы пабудавалі трохпакаёвую кватэру, атрымліваем адрасную дапамогу… І ўвага з боку прафсаюзнай арганізацыі – прыемны бонус! — падзякавала за клопат аб іх сям’і Лілія Ткачэнка.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *