Мацнеюць маразы – пачынаюцца пажары

3_279997_300x0_mcАдразу два пажары адбыліся ў раёне на мінулым тыдні. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

6 студзеня а 11 гадзіне дня ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары дачнага дома ў вёсцы Бахані. Адкрытым полымем гарэў дах. Гаспадар, пенсіянер, у гэты час знаходзіўся на вуліцы. Па словах інспектара РАНС Эдуарда АТРАШКОВА, дом не быў падключаны да электрычнасці і не абсталяваны АПА.

Знішчаны дах, перакрыццё і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены. Папярэдняй прычынай пажару выратавальнікі называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Яшчэ адзін пажар адбыўся ўначы 7 студзеня ў аграгарадку Цяхцін па вуліцы Школьная. Гарэла гаспадарчая пабудова, у якой былі размешчаны гараж, хлеў і павець.

Агнём былі знішчаны дах і сцены гаража, а таксама аўтамабіль Volkswagen Passat, які знаходзіўся ўнутры. Прычына пажару зараз высвятляецца.

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *