Не ўлічыла ўмовы надвор’я

11 снежня на 176 кіламетры трасы “Мінск-Магілёў” каля вёскі Ермалавічы адбылося ДТЗ: легкавы аўтамабіль Nissan сутыкнуўся з снегаўборачнай машынай МАЗ.

xePXFglNuqw

Вадзіцель Nissan 1994 годанараджэння не ўлічыла ўмовынадвор’я, агляднасць дарогі і ўрэзалася ў МАЗ, які рухаўся папутна і расчышчаў дарожнае палатно ад снегу. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, легкавы аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Па інфармацыі начальніка АДАІ РАУС Максіма КУНДАЛЕВА, на жыхарку Бялынічаў складзены адміністрацыйны пратакол па ч.5 арт. 18.22 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *