У мінулую суботу бялынічане і жыхары раёна адзначылі Сусветны дзень снегу

Правесці свой вольны час на пляцоўку каля ФАКу “Друць” прыйшлі каля трох сотняў чалавек. Самыя актыўныя з іх, нягледзячы на моцную завіруху, сталі ўдзельнікамі спартыўных спаборніцтваў.

Так, па іх выніках лепшым з лепшых па зімовым дартсе са сняжкамі сярод мужчын прызнаны Васіль КРАЎЦОЎ (СШ №2), другое і трэцяе месцы занялі супрацоўнікі РАНС Аляксандр ЦЕПЛЯКОЎ і Аляксандр ЯНКОЎСКІ. Самымі трапнымі прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва сталі Таццяна СЕМЯНІСТАЯ (ДШМ), Таццяна ГАРБУЗАВА, якая працуе ў школе-інтэрнаце, і старшакласніца СШ №2 Аксана НІКАНОРАВА.

горка

витя

валя

У спаборніцтвах па лыжных гонках сярод жанчын тройку пераможцаў склалі Маргарыта  БРЫЛЯНКОВА (СШ №2), Валянціна ЛАПО (жылкамгас) і Таццяна ЯКАЎЛЕВА (СШ №2). Сярод мужчын – Андрэй КРУПЕНЬКІН і Дзяніс МАРГУНОЎ з жылкамгаса, Яўген АТРОШКІН (ПЛ №17).

У саперніцтвах па гіравым спорце самымі дужымі сябе праявілі Дзмітрый ГУМАР (РАНС), Віктар НАЗАРАЎ (СШ №2) і Арцём ЛАХЦІКАЎ (РЦК).

Бадай, самыя цікавыя саперніцтвы паказалі ўдзельнікі спартландыі на катку ў конкурсах “Правядзі шайбу”, “Змейка”, “Паравоз”, “Боулінг” і інш. Самымі хуткімі і спрытнымі аказаліся члены дружыны РАНС.

Пераможцам уручаны дыпломы кіраўніцтва ФАКу “Друць”, а таксама абанементы на аднаразовае наведванне комплексу.

Тэкст і фота Вольгі НАБОКАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *