Майстар сваёй справы

Працаваць кіроўцам грузавога аўтамабіля – справа вельмі складаная. Заўсёды трэба трымаць свайго жалезнага каня ў адпаведным стане, каб не апынуцца ў складанай сітуацыі. Пётр АКАЛАКУЛАК, які працуе у ААТ “Аграсэрвіс”, лічыцца адным з вопытнейшых вадзіцеляў прадпрыемства і раёна.

ПётрПётр  Віктаравіч нарадзіўся ў вёсцы Старае Палессе Круглянскага раёна. Скончыўшы сярэднюю школу, пайшоў на курсы Магілёўскага ДТСААФ, дзе атрымаў права на кіраванне аўтамабілем. Потым малады хлопец праходзіў тэрміновую службу ў войску, а па памерах былога СССР можна было апынуцца за некалькі тысяч кіламетраў ад роднай хаты. Дарэчы, Пётр Віктаравіч служыў у Грузіі. Ён быў узнагароджаны медалём “За   воінскую доблесць. У азнаменаванне стагоддзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна”.

Вярнуўшыся з арміі, Пётр Акалакулак паступіў па накіраванні ў Жыліцкі сельгастэхнікум на спецыяльнасць “аграном-арганізатар”, дзе і пазнаёміўся з будучай жонкай Верай Аляксандраўнай. Пасля заканчэння яму трэба было абавязкова вярнуцца на адпрацоўку ў саўгас “Круча” Круглянскага раёна. Калі яна скончылася, Пётр Віктаравіч прыняў рашэнне паехаць на працу ў Бялыніцкі край, на радзіму жонкі.

З 1974 года пачаў рабіць вадзіцелем у тадышнім калгасе імя Ільіча (цяпер ААТ “Аграсэрвіс”). За гэты час ён змяніў не адну машыну. Зараз ён працуе на грузавым аўтамабілі ГАЗ-53, за якім яшчэ ў 1989 годзе сам ездзіў у Саранск. Па словах Пятра Віктаравіча, машына  ніколі яго не падводзіла, аднак, як і ва ўсёй тэхніцы, бываюць паломкі, з якімі вопытны вадзіцель лёгка спраўляецца.

Пётр Акалакулак прымаў удзел у рэспубліканскіх і абласных дажынках, дзе за сваю старанную працу атрымаў грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі: 2 тэлевізары, матацыкл. 2 гады таму быў узнагароджаны медалём за “За працоўныя заслугі”.

Толькі з лепшага боку ветэран-вадзіцель вызначыўся і ў час жніва мінулага года.

Разам з жонкай Верай Аляксандраўнай, якая працуе ў ААТ “Аграсэрвіс” начальнікам участка, выхавалі траіх дзяцей: двух сыноў і дачку. Ёсць і тры ўнукі. Па слядах бацькі пайшоў старэйшы сын Віктар, які спачатку працаваў інструктарам па кіраванні ў Магілёўскай аўташколе, а зараз шчыруе кіроўцам грузавога аўтамабіля МАЗ у Магілёве.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *