Галоўны дакумент

Гісторыя пашпартнавізавай службы МУС Беларусі пачынаецца ў глыбіні стагоддзяў.

У рускай мове слова “пашпарт” з’явілася ў ХVII стагоддзі. Ім тады называлі суправаджальную альбо ахоўную грамату, якая выдавалася дыпламатам.

Пашпартныя падраздзяленні былі створаны пасля ўвядзення ў дзеянне пастановы ЦВК і СНК ад 27 снежня 1932 года “Аб устанаўленні адзінай пашпартнай сістэмы СССР і абавязковай прапісцы пашпартоў”, якія выдаваліся грамадзянам з 16 гадоў. Сяляне такога дакумента не     атрымлівалі. У 1937 годзе ў пашпарце ўпершыню з’явілася фатаграфія.

Важным крокам, накіраваным на паляпшэнне дзейнасці міліцыі, стала зацвярджэнне Саветам Міністраў СССР ад 17 жніўня 1962 года новага Палажэння аб савецкай міліцыі. У ім былі замацаваны прынцыпы пашпартнай сістэмы, вызначаны канкрэтныя задачы па яе ажыццяўленні. Паколькі было адзінае саюзнае грамадзянства, пашпарт вырабляўся па адзіным узоры на 2 мовах: рускай і адпаведнай саюзнай рэспублікі.

У перыяд станаўлення Рэспублікі Беларусь як незалежнай, суверэннай дзяржавы адной з першачарговых задач стала фарміраванне атрыбутаў дзяржаўнасці, забеспячэнне рэалізацыі правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння і выезду за мяжу, стварэнне ўласнай сістэмы ўліку насельніцтва ва ўсіх яго сацыяльна-эканамічных праяўленнях. Для гэтага загадамі МУС краіны ад 10 лістапада 1993 года ў складзе міліцыі грамадскай бяспекі  была створана пашпартна-візавая служба, а пры МУС і УУС аблвыканкамаў – бюро пашпартызацыі насельніцтва. У 1996 годзе былі ўнесены змяненні ва ўзоры і апісанне пашпарта. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2004 года зацверджана Палажэнне аб Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі ў сістэме МУС краіны.

Галіна СТАРАВОЙТАВА,

інспектар ГГіМ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *