Каля вёскі Заполле затрыманы мужчына, які падазраецца ў забойстве цяжарнай самкі высакароднага аленя

Як паведамілі супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, браканьер старанна рыхтаваўся да незаконнага палявання: на сцежках дзікіх жывёл паставіў пасткі са стальнога троса, у адну з якіх і трапіла аленіха.

Мужчына разабраў тушу жывёлы і запакаваў у мяшкі. Ён спрабаваў вынесці мяса з лесу ў некалькі прыходаў, аднак быў затрыманы праваахоўнікамі на месцы злачынства. Па рэштках цела аленіхі спецыялісты высветлілі, што самка чакала папаўнення.

Улічваючы ўсе абставіны, інспектары ацанілі шкоду ад незаконнага палявання амаль на 14 тысяч беларускіх рублёў – 600 базавых велічынь. У адносінах да браканьера распачата крымінальная справа. Максімальнае пакаранне за гэта злачынства супраць прыроды дасягае 6 гадоў пазбаўлення волі.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *