Змагаліся юныя шахматысты

У ДУА “Мнагапрофільны цэнтр “Ветразь” прайшло другое асабістае першынства па шахматах і шашках сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах “Калядная казка”.

На працягу чатырох дзён юныя таленты сапернічалі адзін з адным па кругавой сістэме ў 4-х групах.

Сярод дзяўчат старэйшай групы ў турніры па шахматах і шашках перамогу атрымала  Кацярына ДАРОШЧАНКА. Другое месца па шахматах заняла Лэйла ГАРОХ, яна таксама была трэцяй у спаборніцтвах па шашках. Добры вынік паказала і Алеся УСАВА, якая стала другой па шашках і трэцяй па шахматах.

У малодшай групе сярод дзяўчат першае месца па шахматах і трэцяе па шашках заняла Любоў АНІСІМАВА. Другое месца па шахматах і шашках – Караліна АПЕКУНОВА, а першае месца па шашках і трэцяе па шахматах дасталася ва ўпартай барацьбе Юліі МІХАЛЬКОВАЙ.

Чэмпіёнам старэйшай групы па шахматах стаў Іван НАБОКАЎ, ён таксама падзяліў другое месца па шашках з Максімам ЛОНСКІМ, які быў другім у абодвух спаборніцтвах. Чэмпіёнам у турніры па шашках датэрмінова стаў Дзяніс НАБОКАЎ. Павел ЛАПО заняў трэцяе месца па шахматах.

Сярод юнакоў малодшай школьнай групы першае месца другі раз запар па шахматах і шашках заняў Кірыл ЦЭДРЫК. Другім у абодвух спаборніцтвах стаў Данііл КРАЎЦОЎ. Трэцяе месца па шахматах заваяваў Арсеній КЛАСКОЎСКІ, а па шашках трэцяе месца было прысуджана Мікіту НАБОКАВУ.

Усім пераможцам, прызёрам і самым актыўным удзельнікам спаборніцтваў былі ўручаны дыпломы адпаведных ступеняў і салодкія падарункі ад спонсараў – БУКП “Жылкамгас” і ПМК-241.

Аляксандр АПЕКУНОЎ,

педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *