Флікер – гэта важна

Ва ўмовах абмежаванай бачнасці вадзіцель заўважае неабазначанага флікерам пешахода не далей за 30 метраў, а калі ён яшчэ ў цёмным адзенні, то і гэта адлегласць значна скарачаецца.

Флікер адбівае святло фар і дазваляе бачыць пешахода на адлегласці 400 і больш метраў. І гэта вельмі важна, бо каля 45% усіх ДТЗ у краіне адбываецца менавіта ў цёмны час сутак.

З пачатку 2017 года інспектары АДАІ РАУС склалі 55 адміністрацыйных пратаколаў на грамадзян, якія “забыліся” пра флікер. Згодна арт.18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь, максімальны штраф за гэта правапарушэнне складае 3 базавыя велічыні.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *