Перамаглі з разгромным лікам
У Магілёве на базе СК “Алімпіец” прайшло абласное першынства па гандболе сярод дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння. Каманда раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы атрымала чарговую ўпэўненую перамогу.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд – дружыны з Чавусаў, Горак, Мсціслаўя, Бялынічаў, СДЮШАР №5 г. Магілёў і ДЮСШ №4 г. Бабруйск, якія былі падзелены на дзве падгрупы.
Бялынічанкі сталі першымі ў сваёй падгрупе і сустрэліся ў фінальнай гульні з бабруйскімі гандбалісткамі. Нашы дзяўчаты не пакінулі сваім саперніцам ніводнага шанцу і перамаглі іх з разгромным лікам 21:7.
Лепшымі ігракамі турніру сталі Вікторыя ЛАПО, Вольга ЮШКЕВІЧ, Валерыя і Вольга КАНКЕВІЧ, Варвара ТАМАРОВІЧ, Ганна РУЦКАЯ, Дар’я ПЛАСКОННАЯ.
Пераможцы першынства ўзнагароджаны дыпломамі І ступені і кубкам.
Таццяна ЗДРУК,
трэнер каманды ДЮСШ.
Фота аўтара.