Устанавілі рэкорды

У спартыўным комплексеАлімпіецпрайшла абласная спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы, у якой прынялі ўдзел і лёгкаатлеты Бялыніцкай ДЮСШ.

Другое месца ў скачках у даўжыню заняла Ірына ЕРМАЛАЕВА, якая таксама стала сярэбраным прызёрам у трайным скачку. Два бронзавыя медалі на скачках у вышыню і бегу на 60 метраў з бар’ерамі заваявала Ганна КУЛАКОВА. Трэцяй у скачках у даўжыню прызнана Елізавета ПРЫХОДЗЬКА.

Усе прызёркі спаборніцтваў устанавілі асабістыя рэкорды. Яны былі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама адпаведных ступеняў.

Мікалай АРЛОЎСКІ,

трэнер ДЮСШ па лёгкай атлетыцы.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *