Творчыя і таленавітыя

Зімовыя канікулывыдатная нагода для таго, каб успомніць цёплыя летнія дзянькі і пранікнуцца настальгіяй па ласкавым сонейку і вясёлым забавам. Аднак зімасамы лепшы час і для творчасці, бо што, як не ўвабраныя ў снежны покрыў краявіды, можа падарыць натхненне?

У госці да “Першых сцяжынак” завіталі дзве васьмікласніцы СШ №2 Хрысціна і Караліна РАМАНАВЫ са сваімі цікавымі работамі. І няхай іхнія прылады для творчасці — пэндзлік і мабільны тэлефон, але ж хто сказаў, што свой настрой можна выказваць толькі словамі?

Дзяўчынкі наведваюць аб’яднанне па інтарэсах пры МЦ “Ветразь” “Прэс-школа юнкараў” і сур’ёзна падумваюць звязаць сваю будучыню з журналістыкай. Іх агульныя захапленні — маляванне і фатаграфію — сёння мы прадстаўляем на старонках раённай газеты.

дзьмух

Лес

Снег

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота Караліны Раманавай.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *