Андрэй Кунцэвіч – намеснік губернатара

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным узмацніць уладу кіраўнікоў на месцах і павысіць выканаўчую дысцыпліну. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы рашэнне аб кадравых прызначэннях. Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне Андрэя КУНЦЭВІЧА намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Нагадаем, што Андрэй Міхайлавіч у свой час скончыў СШ № 1 Бялынічаў, працаваў рэдактарам раённай газеты “Зара над Друццю”. Да прызначэння на новую пасаду ён узначальваў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *