Грошы па фіктыўных даведках

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў ва ўстанове аховы здароўя “Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві”.

Кантралёрамі выяўлены шэраг нядобрасумленных грамадзян, якія шляхам прадастаўлення недакладных (фіктыўных) даведак атрымлівалі залішнія выплаты бюджэтных сродкаў за здачу крыві і яе кампанентаў. Прававой ацэнкай названых фактаў займаюцца праваахоўныя органы.

Таксама ўстаноўлены парушэнні бюджэтна-фінансавай дысцыпліны, заканадаўства пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці, скажэнні дзяржстатсправаздачнасці і інш.

За дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 4 работнікі ўстановы, да адміністрацыйнай – 5.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *