“Мы за здаровы лад жыцця!”

Пад такім дэвізам прайшоў шосты школьны дзень у Вішоўскай школе.

На спартландыю “Вясёлыя старты”, арганізаваную педагогам дадатковай адукацыі Юліяй СЕЛЬВЯНКОВАЙ, завіталі не толькі школьнікі. Каманды “Снегавік” і “Маланка” складаліся з вучняў 4-11 класаў, бацькоў і настаўнікаў. Падтрымаць сваіх таварышаў прыйшлі аднакласнікі, родныя і сябры.

Удзельнікі спартландыі спаборнічалі ў спрытнасці, кемлівасці і хуткасці. Яны перадавалі эстафетны кіёк і неслі мяч на ракетцы для тэнісу, паспрабавалі сябе ў ролі хакеістаў і футбалістаў, вялі мяч і кідалі яго ў кальцо. Авацыямі балельшчыкі сустрэлі эстафеты “Бег пінгвінаў”, “Пераправа”, “Перадай мяч” і “Вялікі – маленькі”.

Вынік спартландыі вызначыў конкурс капітанаў, якім прапанавалася разам  з адным з членаў сваёй каманды вырашыць задачку “Знайдзі адрозненні”. Каманда “Снегавік”, якая была лідарам большасці эстафет, і тут паказала “клас”: з рахункам 15:14 перамагла каманду “Маланка”.

Удзельнікі атрымалі заслужаныя дыпломы і з задавальненнем зрабілі фота на памяць.

снеговик

игр

— Было відаць, як каманды пасябравалі і згуртаваліся, а капітаны падтрымлівалі сваіх падапечных. Такія “Вясёлыя старты” выдатна рэалізуюць мэты па выхаванні актыўнага пакалення, папулярызацыі здаровага ладу жыцця і арганізацыі плённага супрацоўніцтва паміж сем’ямі нашых вучняў і педагагічным калектывам школы. Будзем зноў рады бачыць гасцей спартландыі ў нашай спартыўнай зале, – адзначыла дырэктар школы Кацярына ЗАЙЦАВА.

Увагу бацькоў у гэту школьную суботу прыцягнулі не толькі спартыўныя гульні. Хутка пачнецца сістэматычная падрыхтоўка будучых першакласнікаў да вучобы на базе школы. Таму 21 лютага пад наглядам татаў і маці дашкаляты ўпершыню завіталі ў свой будучы класны пакой. Сустракала маленькіх гасцей настаўніца пачатковых класаў Алена ГАЎРЫЛАВА, якая першага верасня ў гэтым жа пакоі пачне для іх першы сапраўдны ўрок.

Марына ПЛЕХАВА,

педагог-арганізатар Вішоўскай СШ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *