Абараніце сваё дзіця!

Летась супрацоўнікі АДАІ РАУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 149 вадзіцеляў, якія перавозілі дзяцей без спецыяльных утрымліваючых іх прылад. А з пачатку 2017 года зарэгістравалі 9 такіх фактаў.

Спецыялісты высветлілі, што пры аварыі моцна траўміруюцца толькі тыя дзеці, якія не знаходзіліся ў аўтакрэсле ці не былі зафіксаваны рамянямі бяспекі. Згодна п. 178 ПДР, маленькіх пасажыраў ва ўзросце да пяці гадоў трэба перавозіць у спецыяльных утрымліваючых іх прыладах, якія адпавядаюць вазе і росту дзіця; ад пяці да дванаццаці гадоў – пры дапамозе іншых сродкаў (бустар, падушкі для сядзення, дадатковыя сядзенні), якія дазваляюць бяспечна зафіксаваць непаўналетняга рамянямі бяспекі.

Вадзіцелі, якія не клапоцяцца пра сваіх маленькіх пасажыраў, атрымліваюць штраф да 4 базавых велічынь (пры паўторным парушэнні на працягу года – да 8).

Аўтакрэсла лепш за ўсё замацаваць на задніх сярэднім або правым сядзеннях. Размяшчаць дзіця ва ўзросце да паўтара года можна і на пярэднім пасажырскім сядзенні, аднак крэсла-калыску неабходна павярнуць спінкай наперад, а падушку бяспекі адключыць.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *