Бялыніцкі раён заняў другое месца ў сваёй групе па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму па выніках работы за 2016 год

Бялыніцкі раён заняў другое месца ў сваёй групе у спаборніцтвах сярод гарадоў і раёнаў Магілёўшчыны па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму па выніках работы за 2016 год.

Дыплом адпаведнай ступені Магілёўскага аблвыканкама ўручаны начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяне МЯКШЫНАЙ на выніковай калегіі ўпраўлення.

Вядома, гэтаму дасягненню паспрыяла тая праца, што пастаянна праводзіцца па адпаведных накірунках усімі, хто задзейнічаны ў спартыўнай сістэме раёна.

Напрыклад, летась бялыніцкія  спартсмены неаднаразова станавіліся прызёрамі і пераможцамі спаборніцтваў у рамках абласной спартакіяды навучэнцаў і моладзі. Шасцёра нашых спартсменаў з’яўляюцца ўдзельнікамі нацыянальных каманд. У іх ліку Аляксей ЦАПІК, Дзмітрый НАБОКАЎ (пастаянны склад), Вольга НІКІЦІНА, Сцяпан РАГАЎЦОЎ, Аліна КАСТРОВА (пераменны склад), Яніна ЕЛІСЕЕВА (рэзерв).

Легкаатлеты Сцяпан Рагаўцоў і Дзмітрый Набокаў у мінулым годзе прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Бразіліі, апошні паўдзельнічаў і ў чэмпіянаце Еўропы.

Шмат надзяляецца ўвагі і арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай працы з насельніцтвам. Колькасць наведвальнікаў спартыўных клубаў, секцый, груп аздараўленчай накіраванасці дасягнула 4024 чалавек. А 5863 жыхары раёна, альбо 7,3% ад колькасці насельніцтва яго, прынялі ўдзел у разнастайных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах па месцы жыхарства.

Вольга НАБОКАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *