Праверылі “Дамачай”

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю і аналізу фінансавагаспадарчай дзейнасці ААТБулачнакандытарская кампаніяДамачай”, якое зяўляецца найбуйнейшым у рэгіёне вытворцам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

Было адзначана, што органы кіравання таварыства ў цэлым забяспечваюць выкананне даведзеных паказчыкаў развіцця прадпрыемства і прыбытковую працу, у тым ліку за кошт мадэрнізацыі вытворчасцей, пашырэння асартыменту прадукцыі і інш.

Разам з тым у дзейнасці кампаніі кантралёрамі выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў, у ліку якіх незахаванне парадку ажыццяўлення закупак, вядзення бухгалтарскага ўліку, складання статыстычнай справаздачнасцi, тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, будаўнічага заканадаўства.

Па выніках пасяджэння калегіі органам кіравання прадпрыемствам унесены адпаведныя прапановы, іх выкананне ўзята на кантроль.

Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *