У мінулую суботу лепшыя педагогі раёна спаборнічалі за званне «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»

У мінулую суботу СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага прымала на сваёй сцэне ўдзельнікаў другога, раённага, этапа конкурсуНастаўнік года Рэспублікі Беларусь”.  Ён праводзіцца ў мэтах выяўлення, абагульнення і распаўсюджвання вопыту работы лепшых педагогаў.

На першым этапе прэтэндэнты на гэта званне вызначыліся сярод калег ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Другі, ужо раённы, этап праводзіўся ў 2 туры. У завочным  удзельнічалі 22 настаўнікі, якія спаборнічалі ў 8 намінацыях.

У другім туры пераможцы завочнага этапа змагаліся за званне лепшага па прафесіі. Яны праводзілі майстар-класы, урокі ў незнаёмым дзіцячым калектыве, экспромтам вырашалі складаныя педагагічныя задачы і адказалі на пытанні псіхолага-педагагічнага тэсціравання.

дети

Дудкина

наталья

Окунева

Напрыклад, у конкурсе “Творчае самавызначэнне” яны павінны былі паказаць крэатыўнае бачанне і сваёй прафесіі, і сябе як прафесіяналаў.

Па выніках раённага конкурсу першае месца заняла Лілія ДУДКІНА, настаўнік замежнай мовы СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, на другім месцы апынуліся прадстаўнікі гэтай жа ўстановы: настаўнікі  гісторыі – Алеся БУНАКОВА і матэматыкі – Марына НАЗАРАВА. Трэцяе месца заняла выхавальнік ДУА “Яслі-сад № 9 аг. Вішоў” Кацярына ОКУНЕВА.

Пераможцы і фіналісты конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Таксама яны будуць адстойваць гонар раёна на абласным этапе, які адбудзецца ў лютым.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *