Віншуем нашых разумнікаў і разумніц!

7 дыпломаў розных ступеняў і 2 граматы за рэзультатыўны ўдзелз такімі вынікамі прайшоў ІІІ (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах для школьнікаў нашага раёна.

Усяго паўдзельнічалі ў гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах 22 вучні школ раёна, якія сталі пераможцамі ІІ іх этапа.

Дыпломы ІІІ ступені атрымалі: па беларускай мове і літаратуры — Лізавета БУЛЬБАЧОВА, вучаніца 9 класа СШ №2 (настаўнік Людміла КАЗЛОЎСКАЯ), па фізіцы – Вадзім ШАСТАК, дзевяцікласнік СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага (Мікалай ГЕЙСЦЕР), а вучаніцы 10 класа СШ №2 Марына МАРКЕВІЧ і Вікторыя ІГНАТОВІЧ узнагароджаны дыпломамі за ўдзел у алімпіядзе па грамадазнаўству (настаўнік  Юрый ЛЫЧКОЎСКІ).

Вучні 9 і 10 класаў Вішоўскай СШ Эдуард ШАРСТНЁЎ і Іван КАЧАН заваявалі дыпломы ІІ ступені ў спаборніцтвах па працоўным навучанні (настаўнік Леанід ГАЛУШКІН).

Лепшай у вобласці знаўцай іспанскай мовы прызнана вучаніца 10 класа СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Алеся ШАХАЛЕНКА.

Вучаніцы 11 і 10 класаў гэтай жа ўстановы Марына РАШЧУКОВА і Юлія ІГНАТОВІЧ узнагароджаны граматамі за рэзультатыўны ўдзел у алімпіядзе, адпаведна, па беларускай мове і літаратуры і матэматыцы (настаўніцы Данута КЛОПАВА і Марына НАЗАРАВА).

Вольга НАБОКАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *