“Бяспека – у кожны дом”

домУ мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці адбыліся 745 пажараў, якія забралі жыцці          72 чалавек, у тым ліку   2 дзяцей. Асноўнай прычынай, на жаль, з’яўляецца нядбайнасць у адносінах да правілаў бяспекі.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей па 28 лютага праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом”. Яна складаецца з чатырох этапаў.

На першым, які адбудзецца па 10 лютага, супрацоўнікі РАНС з інфармацыйнай праграмай наведаюць раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На другім, які пройдзе з 13 па 20 лютага, выратавальнікі адправяцца ў агульнаадукацыйныя ўстановы і ПЛ №17, каб пагутарыць аб правілах бяспекі з іх навучэнцамі.

На трэцім, з 21 па 27 лютага, адбудзецца тэматычная сустрэча з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый.

На заключным, чацвёртым этапе, які пройдзе 28 лютага, на рынку райспажыўтаварыства ўсіх прадаўцоў і пакупнікоў будуць навучаць асноўным правілам паводзін у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Эдуард АТРАШКОЎ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *