Чарговы дзень жывёлавода прайшоў у чацвер на фермах сельгаспрадпрыемстваў раёна

Акрамя чатырох іншых, рабочая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Андрэя ГАНЧУКА, у якую ўвайшлі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вольга ТАРАН і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў БУРКО, адправілася на МТК “Вялікая Машчаніца” ААТ “Новая Друць”.

 

ФермаПадчас сустрэчы грунтоўная гутарка вялася па пытаннях, вызначаных тэматыкай чарговага дня жывёлавода: аб прафілактычных мерах па недапушчэнні распаўсюджання захворванняў буйной рагатай жывёлы і звышнебяспечнай хваробы, што не закранула нашай краіны, але выпадкі якой ужо зарэгістраваны ў суседняй Расіі, – надулярны дэрматыт (падрабязны артыкул надрукаваны ў №9 “Зары над Друццю”). Была даведзена і прафілактычная інфармацыя аб АЧС.

Удзельнікі інфармацыйнай групы райвыканкама давялі да ведама работнікаў малочнатаварнага комплексу некаторыя пытанні сацыяльна-эканамічнага становішча ў раёне і на сельгаспрадпрыемствах, правялі маніторынг інфармацыйных стэндаў і стану бытавых пакояў, праверылі асноўную дакументацыю.

Не засталіся пакінутымі без увагі і праблемныя моманты ў працы калектыву, а таксама шляхі іх вырашэння. Члены інфармацыйнай групы акцэнтавалі ўвагу жывёлаводаў на неабходнасці задзейнічання ўсіх магчымых рэзерваў, што будуць спрыяць павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці малака і паляпшэнню яго якасці, а значыць, і больш высокаму ўзроўню іхняй заработнай платы.

Станіслаў Бурко распавёў аб дзеяннях працаўнікоў у рэжымах каранціну і абсервацыі, звярнуў увагу на неабходнасць выканання на комплексе санітарных нормаў і правілаў. Таксама ён падрабязна спыніўся на аспектах дзеяння і задачах прафсаюзаў, галоўная з якіх — абарона законных працоўных правоў і інтарэсаў грамадзян, і нагадаў працаўнікам аб аказанні юрыдычнай дапамогі прававымі інспектарамі працы, якія рэгулярна праводзяць у нашым раёне асабістыя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі.

Варта адзначыць, што і дадзеныя сустрэчы дазваляюць работнікам гаспадарак атрымаць кампетэнтныя адказы на іхнія пытанні.

Напрыклад, у сувязі з апошнімі змяненнямі ў пенсійнай сістэме краіны прысутныя пацікавіліся ўмовамі датэрміновага выхаду на заслужаны адпачынак, уплыву на памер пенсійных выплат у выпадку, калі працуеш і пасля выхаду на яе. А больш за ўсё падрабязных тлумачэнняў запатрабаваў абавязковы страхавы стаж, неабходны для атрымання пенсіі па ўзросце.

Вырашэнне некалькіх пытанняў члены рабочай групы ўзялі на асабісты кантроль, аднак на большасць з іх работнікі МТК адразу атрымалі вычарпальныя адказы.

Тэкст і фота Вікторыі ДАБРАЛОВІЧ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *