Міні-футбол – у школу!

У апошні дзень студзеня на базе ФАКу “Друць” прайшоў другі этап рэспубліканскага турніру па міні-футболе сярод хлопчыкаў.

У спаборніцтве “Міні-футбол – у школу!” прынялі ўдзел 5 каманд: Клічаўскага, Слаўгарадскага, Магілёўскага, Круглянскага і нашага раёнаў.

Перамогу святкавалі прадстаўнікі Магілёўскага раёна, другога месца ўдастоілася круглянская каманда, а тройку лепшых замкнулі нашы юныя футбалісты.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *