Наш галоўны нацыянальны скарб

Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў гэтым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання моўнай разнастайнасці ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Днём роднай мовы, каб хоць на невялікі час загучалі з вуснаў людзей жывыя, блізкія сэрцу, словы.

У сувязі з гэтым на працягу лютага работнікі бібліятэк раёна ладзяць тэматычныя сустрэчы з вучнямі школ, падчас якіх папулярызуюць самую галоўную каштоўнасць нашай краіны – беларускую мову.

Слова цвет

У чацвер бібліятэкар раёнай бібліятэкі Надзея СТРУНОВІЧ завітала, напрыклад, да старшакласнікаў СШ №2 з інфармацыйна-пазнавальным мерапрыемствам “Жывое слова”. Надзея Данілаўна распавяла, як у свой час беларуская мова перажывала ўздымы і падзенні, колькі выбітных асоб і раней карысталіся родным словам, і зараз у паўсядзённым жыцці ўжываюць яго. Таксама бібліятэкар зачытала выдатныя словы класікаў літаратуры, якія прызнаваліся ў любові да матчынай мовы і заклікала вучняў не саромецца сваёй “беларускасці”, моцна трымацца сваіх каранёў, любіць і паважаць нашу краіну, яе гісторыю, ну і, канечне ж, беларускую мову.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *