Насычаны тыдзень

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 23 па 29 студзеня на грамадзян былі складзены 18 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 12 – за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, 4 – за прычыненне пабояў.

Таксама за гэты час супрацоўнікі РАСК узбудзілі 4 крымінальныя справы.

Гарызонт. Бялынічанка паскардзілася міліцыянерам, што нехта пранік у бацькоўскі дом і вынес тэлевізар “Гарызонт”. А яшчэ ў пачатку студзеня невядомы “наведаў” і яе жыллё, аднак жанчына пра гэта заяўляць у міліцыю не спяшалася. Распачата крымінальная справа.

“Прадпрымальнікі”. Жыхар вёскі Краснае вырабіў і захоўваў 20 літраў самагоннай брагі, а гаспадыня з Малога Кудзіна – 1,5 літра яе. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Чужое шчасця не прынясе. Невядомы выставіў акно ў доме бялынічаніна і скраў мульціварку з кававаркай. Таксама праз праём у сцяне ў дачным доме, што знаходзіцца ў вёсцы Мяльнік, “зайшоў” злодзей і прысвоіў бензапілу Stihl, два падаўжальнікі і 5 бутэлек гарэлкі.

Прызнаўся. 25 студзеня роўна ў тры гадзіны дня ў райаддзел міліцыі з’явіўся жыхар Малога Кудзіна. Ён прызнаўся, што яшчэ ў сярэдзіне лістапада 2015 года абрабаваў дачны дом у вёсцы Атраднае. Міліцыянеры праводзяць праверку.

Знаёмы. Наглядна. Жанчына з райцэнтра паведаміла ў аператыўную дзяжурную службу РАУС, што наглядна знаёмы мужчына выбіў вокны ў верандзе яе дома. За гэта хуліган “удастоіўся” адміністрацыйнага пратакола.

Знік. 25 студзеня занепакоеная бялынічанка паведаміла праваахоўнікам, што тры дні таму з дому сышоў муж. Міліцыянеры высвятляюць усе абставіны справы.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *