Намалюй прыгажосць

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае юных жыхароў Бялыніччыны прыняць удзел у першым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі.

Работы выхаванцаў устаноў дашкольнай, сярэдняй і дадатковай адукацыі прымаюцца ў адпаведнасці з дзвюма ўзроставымі катэгорыямі: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў. Кожны малюнак суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу, у якім пазначаюцца: найменне ўстановы адукацыі, прозвішча і імя аўтара, яго ўзрост, паштовы адрас і кантактны тэлефон.

Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы.

Адпраўляйце свае работы з пазнакай “На рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку” да 20 лютага ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: 213051, г. Бялынічы, вул. Савецкая, 29.

Пераможцаў чакаюць узнагароды.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *